Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена работнікам розных сфер

Источник материала:  

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 ліпеня падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена работнікам розных сфер.

За высокія дасягненні ў выкананні асноўных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена калектыву работнікаў ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман".

За шматгадовую плённую працу, прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне Беларускай энергетычнай сістэмы Падзякай Прэзідэнта адзначаны 5 работнікаў гэтай сферы. Сярод іх — начальнік падстанцыі ў Баранавічах Віктар Васілеўскі і токар ААТ "Белаазёрскі энергамеханічны завод" Андрэй Сычык.

Таксама 4 чалавекі ўдастоены Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу ў падатковых органах, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокія паказчыкі ў прафесійнай дзейнасці.

Дваім работнікам аб'яўлена Падзяка за шматгадовую плённую працу ў сферы землеўпарадкавання, высокі прафесіяналізм і выдатныя якасныя паказчыкі.

Рэктару прыватнай установы адукацыі "Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут" Тамары Алпеевай Падзяка аб'яўлена за шматгадовую плённую працу ў сферы адукацыі, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Падзяка Прэзідэнта за высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел у рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Беларусь — гэта мы!" аб'яўлена 8 работнікам эстрады, у тым ліку Ірыне Дарафеевай, Іне Афанасьевай, Вікторыі Алешка і Ганне Шаркуновай.

Акрамя таго, Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу ў сродках масавай інфармацыі ўдастоены 9 работнікаў, у тым ліку кіраўнік дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Ігар Пазняк і палітычны аглядальнік гэтага тэлеканала Алеся Высоцкая, намеснік галоўнага рэдактара газеты "Рэспубліка" Мая Шэндрык, галоўны рэдактар газеты "Знамя юности" Яўген Мялешка і рэдактар аддзела газеты "Советская Белоруссия" Дзмітрый Крат.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Прогосударственные организации не рекомендованы на форум

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика