Саакашвілі заклікаў міжнародную супольнасць весці дыялог з Беларуссю

Источник материала:  
22.07.2011 18:53 — Новости Политики

Саакашвілі заклікаў міжнародную супольнасць весці дыялог з Беларуссю

Радыё Свабода
Грузінскі прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі заклікаў міжнародную супольнасць і арганізацыі весці актыўны дыялог з Беларуссю, каб яна не апынулася ў ізаляцыі і яе развіццё ажыццяўлялася ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

Выступаючы на Міжнароднай канферэнцыі "Еўрапейскі шлях Грузіі" 22 ліпеня ў Батумі, Саакашвілі заявіў, што яго краіна дзеліцца вопытам рэформаў з Беларуссю, Малдовай і Ўкраінай.

Ён звярнуў увагу тых, хто лічыць Расію больш дэмакратычнай краінай, чым Беларусь, што апошняя "не ажыццяўляе акупацыю суседніх краін". У выпадку ізаляцыі яна "апынецца ў руках расійскай адміністрацыі", – заявіў Саакашвілі.

"Гэта еўрапейскі выбар. Неабходны дыялог і дачыненні, новыя ініцыятывы. Такія нашы погляды", – сказаў грузінскі лідар.
←Медведев предлагает Украине и Беларуси вместе с Россией отметить 1150-летие российской государственности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика