Аляксандр Лукашэнка: "для многіх пакаленняў свяшчэннікаў і вернікаў кардынал Свёнтак стаў сапраўдным сведкам веры"

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтака выказаў шчырыя спачуванні Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў Беларусі, свяшчэннікам і вернікам Рымска-каталіцкай царквы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта цяжкая страта для каталіцкай супольнасці напоўніла нашы сэрцы глыбокім болем і смуткам", — гаворыцца ў спачуванні.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, Казімір Свёнтак, першы беларускі кардынал, стаяў ля вытокаў адраджэння Рымска-каталіцкай царквы ў нашай краіне. Дзякуючы яго намаганням аднаўляліся святыні, будаваліся новыя храмы, пачала працаваць Пінская вышэйшая духоўная семінарыя, было пачата шмат добрых і карысных спраў. Асаблівую ўвагу іерарх удзяляў выхаванню традыцый хрысціянскай маральнасці, захаванню духоўнай і культурнай спадчыны.

"Для многіх пакаленняў свяшчэннікаў і вернікаў кардынал Свёнтак стаў сапраўдным сведкам веры, настаўнікам і дарадчыкам, прыкладам самаадданага і адказнага выканання сваіх пастырскіх абавязкаў. Ён карыстаўся заслужанай павагай не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім каталіцкім свеце", — адзначаецца ў спачуванні.

←Витебская область в 2012 году выйдет на 100% глубину переработки мясо-молочной продукции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика