У Беларусі ўрэгуляваны некаторыя пытанні ў сферы долевага будаўніцтва жылля

Источник материала:  

У Беларусі ўрэгуляваны некаторыя пытанні ў сферы долевага будаўніцтва жылля. Прэзідэнт Беларусі 19 ліпеня падпісаў указ № 324, якім унесены дапаўненні і змяненні ва ўказ ад 15 чэрвеня 2006 года № 396 "Аб долевым будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў".

Як растлумачылі ў прэс-службе, дакумент прыняты ў мэтах далейшага ўдасканалення праваадносін бакоў пры долевым будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў у Беларусі.

Указам прадугледжваецца першачарговая выдача мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі грамадзянам, якія не маюць ва ўласнасці жылых памяшканняў, у тым ліку якія пражываюць у інтэрнатах, жылых памяшканнях дзяржаўнага і прыватнага жыллёвых фондаў, накіраванняў для заключэння дагавора з забудоўшчыкам.

У адпаведнасці з дакументам будзе дадаткова ўрэгуляваны парадак функцыянавання спецыяльных рахункаў па акумуляванні грашовых сродкаў дольшчыкаў, што ўносяцца на фінансаванне аб'ектаў долевага будаўніцтва, у мэтах забеспячэння захаванасці і расходавання па мэтавым прызначэнні сродкаў грамадзян.

Уводзіцца абавязковая дзяржаўная рэгістрацыя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі дагавораў стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва.

Указам прадугледжваецца таксама пераразлік кошту будаўніцтва жылых памяшканняў для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і ажыццяўляюць будаўніцтва жылля з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі, пры зніжэнні фактычных затрат у параўнанні з планавымі.

Ураду Беларусі прадастаўлена права на ўстанаўленне дадатковых патрабаванняў, што прад'яўляюцца да забудоўшчыкаў.

Указам таксама прадугледжваецца рэгуляванне шэрагу іншых пытанняў у сферы долевага будаўніцтва.

Так, з мэтай абароны правоў дольшчыкаў выключана палажэнне, якое ўстанаўлівае максімальны тэрмін будаўніцтва ў 3 гады. Жылыя дамы будуць будавацца з улікам нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва.

Акрамя таго, канкрэтызаваны парадак перадачы забудоўшчыкам дольшчыку пабудаванага аб'екта пры ўмове поўнай выплаты яго кошту.

Пры гэтым улічаны прапановы Нацыянальнага банка па канкрэтызацыі парадку функцыянавання спецыяльных рахункаў, а таксама ААБ "Беларусбанк" па пашырэнні пераліку асоб, на якіх можа распаўсюджвацца права дольшчыка зрабіць уступку правоў па дагавору.

Указ уступае ў сілу праз 3 месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання. Дзеянне дакумента не распаўсюджваецца на дагаворы стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва, заключаныя да ўступлення ў сілу гэтага ўказа.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Белорусская власть: из пушки по сетевым воробышкам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика