Адпраўка прызыўнікоў у воінскія часці пачалася ўчора ў Беларусі
Ваенкаматы пачынаюць адпраўку прызыўнікоў у воінскія часці для далейшага праходжання службы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
Усяго з 19 па 26 ліпеня на тэрміновую ваенную службу плануецца накіраваць толькі каля 3 тыс. навабранцаў. Яны папоўняць унутраныя войскі МУС, падраздзяленні дзяржаўнай бяспекі і пагранічнай службы, а таксама асобныя падраздзяленні Узброеных Сіл.
Усяго прызыўныя камісіі прынялі рашэнні па звыш 50 тыс. прызыўніках. Больш як 30 тыс. атрымалі часовыя адтэрміноўкі, большая частка з іх — студэнты, а 10 працэнтаў прызыўнікоў атрымалі адтэрміноўкі па стану здароўя.
Цырымонія прыняцця ваеннай прысягі ў гэтага папаўнення пройдзе 13 жніўня 2011 года. Наступная адпраўка навабранцаў адбудзецца ў лістападзе 2011 года. У гэты перыяд у злучэнні і часці беларускай арміі плануецца накіраваць каля 12 тыс. чалавек.
З мая 2011 года ў Беларусі зменены тэрміны прызыву на ваенную службу. Раней штогод праходзілі два прызывы: у кастрычніку-студзені і красавіку-ліпені. З гэтага года тэрміны пераносяцца на люты-май і жнівень-лістапад. Такім чынам, адпраўкі прызыўнікоў на службу будуць ажыццяўляцца не ў студзені і ліпені, а ў маі і лістападзе. На праходжанне службы ў рэзерве прызыўнікі будуць адпраўляцца ў лістападзе.