Адказы на звароты грамадзян не павінны быць фармальнымі адпіскамі
Аб гэтым пасля асабістага прыёму грамадзян у Шчучынскім райвыканкаме заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Рубінаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Сакратарыята Савета Рэспублікі.
"На жаль, часам людзі атрымліваюць на свае запыты толькі фармальныя адказы. Чалавек ставіць канкрэтнае пытанне, а яму нават з самай высокай інстанцыі часам дасылаюць адпіску. Так быць не павінна", — сказаў спікер верхняй палаты беларускага парламента, падво- дзячы вынік выязнога прыёму. Старшыня Савета Рэспублікі таксама адзначыў, што сустрэчы ў рэгіёнах даюць магчымасць вывучыць, чым жыве народ, што яго хвалюе.
У ходзе прыёму грамадзян абмяркоўваліся пытанні водазабеспячэння, аказання садзейнічання ў працаўладкаванні, паляпшэння жыллёвых умоў, выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" і іншыя тэмы. Усім наведвальнікам Анатоль Рубінаў даў неабходныя растлумачэнні і рэкамендацыі. Вырашыць узнятыя на прыёме праблемы ён даручыў кіраўніцтву Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта, а выкананне гэтых даручэнняў узяў пад свой асабісты кантроль.