Мінінфарм Беларусі адклікаў з ВГС іск аб спыненні выпуску газеты "Народная воля"

Источник материала:  

Міністэрства інфармацыі Беларусі адклікала з Вышэйшага гаспадарчага суда іскавую заяву аб спыненні выпуску газеты "Народная воля", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў міністэрстве.

Іск адкліканы ў сувязі з магчымасцю пазасудовага ўрэгулявання сітуацыі, зыходзячы з прынцыпу свабоды сродкаў масавай інфармацыі.

Раней Мінінфармам была адклікана з суда іскавая заява аб спыненні выпуску газеты "Наша Ніва". Прычына такога рашэння міністэрства практычна такая ж, як і ў сітуацыі з "Народной воляй".

У міністэрстве адзначылі, што патрабаванні да рэдакцый гэтых СМІ былі абгрунтаваны і прад'яўлены ў адпаведнасці з нормамі закона "Аб сродках масавай інфармацыі" ў сувязі з неаднаразовым парушэннем яго палажэнняў. Мінінфарм заклікае ўсе сродкі масавай інфармацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі, няўхільна выконваць заканадаўства, а таксама кіравацца нормамі прафесійнай этыкі журналіста і агульнапрынятымі нормамі маралі.

Іскавыя заявы ў ВГС аб спыненні выхаду газет Міністэрствам інфармацыі былі пададзены 25 красавіка 2011 года. Гэта рашэнне было прынята ў адпаведнасці з падпунктам 2.2 пункта 2 арт. 51 закона Беларусі "Аб сродках масавай інфармацыі" ў сувязі з вынясеннем рэдакцыям названых выданняў на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў.

←Из Фрунзенского РУВД Минска освобождены сотрудники информационного агентства БелаПАН

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика