Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Дзмітрыю Мядзведзеву ў сувязі з ахвярамі ў выніку катастрофы цеплахода "Булгарыя"
12.07.2011
—
Новости Политики
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку катастрофы цеплахода "Булгарыя". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.