Віншаванне прэзідэнта
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса Фрыаса і венесуэльскі народ са знамянальнай датай — 200-годдзем абвяшчэння незалежнасці гэтай краіны.
"У гісторыю чалавецтва залатымі літарамі назаўсёды ўпісаны імёны нацыянальных герояў Венесуэлы — знакамітых Сімона Балівара і Франсіска дэ Міранды, пад кіраўніцтвам якіх у выніку шматгадовай барацьбы была заваявана незалежнасць краіны", — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што ў наш час з боку буйных дзяржаў зноў робяцца спробы каланізацыі новага тыпу — эканамічнай, палітычнай і культурнай гегемоніі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў супрацьстаянні гэтым сучасным выклікам, нягледзячы на шматлікія перашкоды на шляху пабудовы моцнай суверэннай Венесуэлы, Уга Чавес з'яўляецца прыкладам сапраўднага самаадданага служэння сваёй Айчыне.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў венесуэльскаму лідару поспехаў у адказнай дзяржаўнай працы і моцнага здароўя, міру і дабрабыту ўсяму дружалюбнаму венесуэльскаму народу.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.