Апазіцыя адмаўляецца ад удзелу ў выбарах да вызвалення палітвязьняў

Источник материала:  
29.06.2011 13:05 — Новости Политики


Сёння на ўправе БНФ пройдзе сумесная прэс-канферэнцыя лідэраў апазіцыі, у якой возьмуць удзел прадстаўнікі амаль усіх буйных партыяў і рухаў: Віталь Рымашэўскі (БХД), Уладзімір Някляеў(«Гавары праўду»), Анатоль Лябедзька (АГП), Аляксандр Мілінкевіч («За свабоду»), Ігар Лялькоў (Партыя БНФ). Лідэры апазіцыі заявяць пра дасягнутае паміж сабой пагадненне і каардынацыю сваіх дзеяньняў.

«Тое, што ў нас нарэшце атрымалася дасягнуць пагаднення — гэта вельмі станоўча. Дасягнутае пагадненне тычыцца найперш крытэраў прызнаньня выбараў у Беларусі, удзелу ў выбарах толькі пры ўмове вызваленьня ўсіх палітвязьняў. Безумоўна, гэтага мала, але гэта ўжо пачатак, — пракаментаваў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. — Супольнае пагадненне неўдзелу у выбарах да вызвалення палітвязьняў вельмі істотна, бо стратэгія ўлады на бліжэшыя выбары — легалізаваць сваю нелегітымную палітычную сістэму і стварыць кішэнную апазіцыю, прапусціўшы ў парламент нібыта прадстаўнікоў апазіцыі. А гэтага нельга дапускаць, трэба дамагацца вызваленьня палітвязьняў і дэмакратызацыі палітычнай сістэмы, найперш выбарчай сістэмы ў Беларусі.

Ва ўмовах страшэннага эканамічнага крызісу ў Беларусі пагадненне апазіцыі, якое дасягнута, і агульнае бачанне шляхоў зменаў у краіне — добры крок і магчымасьць для супрацы ў будучыні».



←Беларусь на международном совещании в Вене проинформировала о мерах по противодействию распространения наркомании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика