Ніякай адказнасці для людзей, якія стаяць на плошчы і не парушаюць грамадскі парадак, не прадугледжана
Аб гэтым заявіў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў на адной з сустрэч з насельніцтвам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мін- юсце.
Міністр адзначыў, што калі грамадзянін проста стаіць на плошчы або вуліцы і не парушае грамадскі парадак, то ніякай адказнасці, у тым ліку адміністрацыйнай, не надыходзіць. Калі чалавек пляскае ў далоні, то гэта таксама не процізаконна. Аднак кіраўнік ведамства дадаў, што калі плясканне працяглае і беспрычыннае — "гэта пытанне да вузкіх спецыялістаў, якія, магчыма, захочуць праверыць яго стан здароўя".
Іншая справа, калі вялікая група людзей стане на плошчы і будзе "проста стаяць" або "проста пляскаць", сказаў Віктар Галаванаў. "Тут, на мой погляд, якраз іх свабода заканчваецца і надыходзіць свабода тых, хто вяртаецца з работы або прыйшоў на плошчу адпачыць або пагуляць з дзецьмі. Ім гэты натоўп перашкаджае", — падкрэсліў міністр.
У гэтым выпадку цалкам правамерныя дзеянні работнікаў міліцыі, якія прапануюць "проста пастаяць" або "проста папляскаць" у іншым месцы, не перашкаджаючы людзям. Калі ж "пляскальшчыкі" адмовяцца, то органы ўнутраных спраў могуць расцаніць гэтыя дзеянні як парушэнне грамадскага парадку, а суд вызначыць канкрэтную меру адказнасці.