Выплата атрыманага злачынным шляхам даходу будзе адным з галоўных фактараў пры разглядзе хадайніцтваў аб памілаванні
29.06.2011
—
Новости Политики
Адпаведны ўказ № 270 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 1994 года № 250" 27 чэрвеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Указам прадугледжана, што пры разглядзе хадайніцтваў аб памілаванні адным з важных фактараў нараўне з кампенсацыяй маёмаснага і маральнага ўрону, прычыненага злачынствам, будзе з'яўляцца выплата асуджаным або абвінавачаным даходу, атрыманага злачынным шляхам.