У Беларусі пашыраюцца меры па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

Источник материала:  

Адпаведны ўказ № 241 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 1998 года № 136 і ад 21 мая 2009 года № 255" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 чэрвеня.

Дакумент накіраваны на ўдасканаленне парадку аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якая ажыццяўляецца ў рамках праграм дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва.

Указам прадастаўлена права аказваць дзяржаўную фінансавую падтрымку суб'ектам малога прадпрымальніцтва разам з банкамі і Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў таксама і гарадскім, раённым выканкамам і (або) мясцовым адміністрацыям па рашэнні аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама.

Пералік напрамкаў, на якія суб'ектам малога прадпрымальніцтва прадастаўляецца дзяржаўная фінансавая падтрымка, дапоўнены такімі, як будаўніцтва, набыццё будынкаў, збудаванняў, ізаляваных памяшканняў і (або) іх рамонт і рэканструкцыя, набыццё транспартных сродкаў.

Прадугледжана магчымасць прадастаўлення суб'ектам малога прадпрымальніцтва льготных мікракрэдытаў без падрыхтоўкі імі інвестыцыйных праектаў, а таксама спрошчаны ўмовы для звароту суб'ектаў малога прадпрымальніцтва па дзяржаўную фінансавую падтрымку.

Указам пашыраны пералік напрамкаў для прадастаўлення субсідый суб'ектам інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва, інкубатарам малога прадпрымальніцтва).

Так, прадугледжана магчымасць прадастаўлення субсідый для будаўніцтва, набыцця будынкаў, збудаванняў, ізаляваных памяшканняў і (або) іх рамонту і рэканструкцыі, арганізацыі доступу да сетак электрасувязі і (або) глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт і іншых, правядзення і (або) удзелу ў навучальных курсах, распрацоўкі праектнай дакументацыі.

Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Посол Беларуси в Италии вручил верительные грамоты президенту Мальты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика