Мытная служба Беларусі пры неабходнасці забяспечыць абарону ўнутранага рынку нафтапрадуктаў

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў учора журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Полудзень, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тыя меры, якія выпрацоўвае ўрад і даводзіць да ведама ДМК, мытныя службы рэалізуюць у поўным аб'ёме", — адзначыў Сяргей Полудзень. Разам з тым, паводле яго слоў, мытная служба Беларусі пакуль не мае дакументы, якія будуць рэалізоўвацца для таго, каб забяспечыць механізмы абароны, стабілізацыі спажывецкага рынку Беларусі. Але ў бліжэйшы час яны будуць даведзены да мытнай службы, удакладніў Сяргей Полудзень.

Фактычна сёння дзейнічаюць нормы заканадаўства, якія даюць магчымасць у агульных звычайных памерах ажыццяўляць вываз тавараў, у тым ліку любых прадуктаў харчавання. Якіх-небудзь абмежавальных, забаронных мер па вывазу тавараў у заканадаўстве не прадугледжваецца, акрамя тых выпадкаў, калі аб'ёмы вывазу сведчаць аб прадпрымальніцкай дзейнасці. "Але калі будуць прыняты нейкія дадатковыя меры па абмежаванні, мытная служба будзе рэалізоўваць гэтыя меры", — сказаў намеснік старшыні ДМК. На сёння заканадаўча дазваляецца вывозіць дызельнае паліва, іншыя нафтапрадукты ў стандартных баках.

Намеснік старшыні ДМК выказаў упэўненасць, што ўсе абмежавальныя меры, якія будуць прадугледжвацца, будуць поўнасцю адпавядаць міжнародным абавязацельствам і ўпісвацца ў заканадаўства, якое дзейнічае ў Мытным саюзе.

←Беларусь и Италия выступают за развитие взаимовыгодного диалога по линии Беларусь-ЕС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика