Віншаванні Прэзідэнта...

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта з 60-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша ВНУ па праву з'яўляецца адным з лідараў аграрнай адукацыі рэспублікі. Дзясяткі тысяч кваліфікаваных спецыялістаў, падрыхтаваных у яе сценах, плённа працуюць як на Гродзеншчыне, так і за межамі рэгіёну", — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што калектыў ВНУ і ў далейшым будзе ўносіць дастойны ўклад у інавацыйнае развіццё аграрнай галіны.

←Пенсии вырастут, зарплаты проиндексируют

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика