Абама і Камароўскі магчыма абмяркуюць беларуска пытанне
25.05.2011 18:55
—
Новости Политики
Абама і Камароўскі магчыма абмяркуюць беларуска пытанне
Пытанні дэмакратыі і правоў чалавека, а таксама пытанні міжнароднай бяспекі будуць у цэнтры ўвагі перамоваў прэзідэнтаў Польшчы Браніслава Камароўскага ды ЗША Барака Абамы ў часе яго візыту ў Варшаву.
Канцэлярыя прэзідэнта Польшчы пакуль не мае дакладнага плану перамоваў прэзідэнтаў, але не выключае, што пытанне Беларусі будзе ўзнятае ў размове кіраўнікоў краінаў. Каардынатар фонду NED Ёанна Рагазіньска, кажа, што пазіцыі ЗША і Польшчы па пытанні Беларусі вельмі блізкія:
- Можна даволі ўпэўнена сказаць, што справа дэмакратыі ў Беларусі, хутчэй будзей тэмай размовы між прэзідэнтамі ЗША і Польшчы, калі Абама будзе ў Варшаве ў суботу. Польшча даволі моцна прасоўвае канцэпцыю стварэння фонду на карысць дэмакратыі. Гэта будзе прыярытэтам пад час прэзідэнцтва Польшчы ў Еўрапейскім саюзе, таксама гэтыя высілкі адназначна падтрымліваюцца ЗША.
Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі зазначае, што пра Беларусь будуць гаварыць, але для Адміністрацыі Барака Абамы Беларусь не з’яўляецца прыярытэтам у замежнай палітыцы:
- З прыходам Абамы да ўлады, слабейшай стала роля штатаў ва Усходняй Еўропе. Больш акцэнтуюць на Цэнтральнай Азіі і Каспійскім рэгіёнах. Злучаныя Штаты ў дадзеным выпадку імкнуцца ў гармоніі з Масквой нешта рабіць з Лукашэнкам і гэтыя факты маюць месца. Наколькі яны эфектыўныя сказаць цяжка, Лукашэнка сёння пры ўладзе.
Барак Абама прыбудзе ў Польшчу 27 мая з двухдзённым візітам. У планах візіта, сустрэча з прэзідэнтам і прэм’ерам Польшчы ды ўдзел у 17-ым саміце кіраўнікоў краінаў Цэнтральнай ды Усходняй Еўропы.