Яшчэ адна спроба актывізаваць дзейнасць СНД

Источник материала:  

Учора ў Мінску на пасяджэнні кіраўнікоў урадаў СНД быў разгледжаны і прыняты шэраг важных дакументаў, якія дазваляюць спадзявацца на тое, што пасля 20 гадоў існавання Садружнасць нарэшце запрацуе ў адпаведнасці са сваім вялікім патэнцыялам.

Відаць, невыпадкова прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч перад адкрыццём пасяджэння кіраўнікоў урадаў СНД быў даволі стрыманы ў прывітальным слове. Так, ён у цэлым станоўча адзначыў работу СНД, назваў яе той пляцоўкай, якая дазваляе кіраўнікам краін Садружнасці сустракацца як аднадумцам і абмяркоўваць злабадзённыя пытанні. Разам з тым, зазначыў: нягледзячы на тое, што выканкам СНД не мае наднацыянальных органаў і бюджэту для развіцця, Садружнасць, тым не менш, ведаюць на міжнароднай арэне. Зразумела, хацелася б мець большыя вынікі дзейнасці СНД. З гэтай нагоды прэм'ер-міністр Беларусі выказаў цікавую думку аб неабходнасці ўзяць "хатняе заданне", каб за 2-3 месяцы падрыхтаваць і ўнесці прапановы па актывізацыі дзейнасці СНД, асабліва ў гуманітарнай і навукова-тэхнічнай сферах.

Але склалася ўражанне, што ўрад Беларусі над сваёй часткай гэтага агульнага "хатняга задання" мэтанакіравана працуе і ўжо мае пэўныя напрацоўкі. Міхаіл Мясніковіч на прэс-канферэнцыі, якая адбылася адразу пасля завяршэння пасяджэння, падзяліўся інфармацыяй пра беларускія ініцыятывы па ажыўленні, дакладзе, вываду на ўзровень сучасных патрабаванняў дзейнасці СНД. У прыватнасці, Беларусь прапаноўвае актывізаваць работу па стварэнні зоны свабоднага гандлю. Праўда, адпаведны канчатковы дакумент не ўдалося падпісаць учора ў Мінску. А шкада. Гэта было б знакавай падзеяй у гісторыі СНД. Аднак з-за ўзніклых супярэчнасцяў і негатоўнасці, відаць, усіх членаў СНД гандляваць па-новаму было вырашана працягнуць работу ў гэтым кірунку і праз некалькі месяцаў яе ў рэшце рэшт завяршыць. Бо няпроста адмовіцца ад пратэкцыянісцкіх мер у знешнім гандлі, пагадзіцца на паэтапную адмену экспартных мытных пошлін.

Яшчэ адна спроба актывізаваць дзейнасць СНД

На пасяджэнні таксама прагучала яшчэ адна цікавая прапанова беларускага ўрада па ўзмацненні інавацыйнага супрацоўніцтва краін СНД. У выніку, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, сёння прынята рашэнне "забяспечыць старт у будучым годзе міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва краін СНД да 2020 года". Як падкрэсліў прэм'ер, гэта не дэкларацыя, а канкрэтны пакет мер па развіцці інавацыйнай інфраструктуры. Без гэтага цяжка дасягнуць пашырэння аб'ёмаў таго ж узаемнага гандлю, ствараць сумесныя буйныя вытворчыя транснацыянальныя карпарацыі, выходзіць на рэалізацыю сістэмных праектаў у будучым і тым самым павышаць узровень інтэграцыі.

Падчас сустрэчы з журналістамі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі паведамілі і пра іншыя вынікі пасяджэння кіраўнікоў урадаў СНД. Краіны згодныя рэалізаваць сумесную праграму па выкарыстанні атамнай энергіі "Супрацоўніцтва "АТАМ-СНД". Яна працягнецца да 2020 года. Абмеркавалі і стан супрацоўніцтва ў сферы культуры, адукацыі і мастацтва. У час пасяджэння быў абмеркаваны ход падрыхтоўкі Міждзяржаўнай выставы да 20-годдзя СНД. Здаецца, што ўдзельнікі пасяджэння ў Мінску дамовіліся напярэдадні юбілею яшчэ раз уважліва прааналізаваць поспехі і пралікі ў дзейнасці СНД, знайсці эфектыўныя меры і захады па актывізацыі яго велізарнага патэнцыялу. Дарэчы, такіх спроб ужо было некалькі. І кожны раз думалася, што цяпер СНД ужо запрацуе, як трэба. Але мінаў час, і асаблівых зрухаў не назіралася. Хоць і ўсе кіраўнікі краін галасавалі аднадушна. Мінская сустрэча ўсё ж можа адыграць ролю генератара ў развіцці арганізацыі ў многім дзякуючы стварэнню Мытнага саюза, які ставіць усе краіны СНД перад складаным выбарам — як жыць далей.

Учора таксама адбыліся пасяджэнне Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў урадаў, а таксама Міждзяржсавета ЕўАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў урадаў Беларусі, Казахстана, Расіі. 

Леанід Лахманенка.

←Встреча Лукашенко и Путина проходит в загородной резиденции главы государства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика