Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі супрацоўніцтва ў Мытным саюзе і АЭП
18.05.2011
—
Новости Политики
Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі тэму супрацоўніцтва ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі. У прыватнасці, размова ішла аб перспектывах удасканалення гэтых інтэграцыйных аб'яднанняў. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін. У цэнтры ўвагі была тэма эканамічнага супрацоўніцтва. У тым ліку абмяркоўвалася пытанне крэдытнай падтрымкі для стабілізацыі валютнага рынку Беларусі.