Рэзалюцыя Еўрапарламента па сiтуацыi ў Беларусi супярэчыць прынцыпам добрасуседства

Источник материала:  

Аб гэтым гаворыцца ў каментарыi начальнiка ўпраўлення iнфармацыi — прэс-сакратара МЗС Андрэя Савiных у сувязi з рэзалюцыяй Еўрапейскага парламента, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У МЗС Беларусi лiчаць падыходы Еўрапейскага парламента непрымальнымi, паколькi яны супярэчаць прынцыпам добрасуседства. Еўрапарламент навязвае ўсiм далёкiя ад рэчаiснасцi, скажоныя трактоўкi падзей, што адбываюцца ў Беларусi.

"Нашы намаганнi, накiраваныя на вяртанне да канструктыўнага дыялогу, натыкаюцца на ўльтыматумы i пагрозы, якiя выдаюцца за прынцыповую пазiцыю. Пры гэтым Еўрапейскi парламент выступае за меры палiтычнага i эканамiчнага нацiску на Беларусь, якiя нацэлены на нанясенне прамога ўрону нашай краiне ў парушэнне ўсiх норм мiжнароднага права", — падкрэслiў Андрэй Савiных.

Аўтары рэзалюцыi спрабуюць скарыстацца наступствамi глабальнага фiнансавага крызiсу для дэстабiлiзацыi эканамiчнай абстаноўкi ў краiне. Па сутнасцi, яны заклiкаюць да мер, якiя накiраваны на падрыў стабiльнасцi беларускага грамадства i дабрабыту людзей.

У выпадку прыняцця гэтых мер беларускi бок будзе вымушаны рабiць захады ў адказ. Яны будуць уяўляць сабой адэкватныя меры, накiраваныя пераважна на персаналii i структуры, якiя з'яўляюцца актыўнымi генератарамi антыбеларускiх дзеянняў.

"Разам з тым мы будзем прадаўжаць прыкладаць намаганнi, накiраваныя на вяртанне да канструктыўнага ўзаемадзеяння. Мы перакананы, што фiласофiя нацiску i канфрантацыi, якую дэманструе Еўрапейскi парламент, не мае шанцаў на iснаванне ў доўгатэрмiновай перспектыве", — рэзюмаваў Андрэй Савiных.

←Литва готовит белорусам бесплатные визы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика