Дарагія суайчыннікі!

Источник материала:  

Сардэчна віншую вас са святам — Днём Перамогі

Гэтая дата навечна ўпісана ў гісторыю нашай краіны. У гераічным летапісе Беларусі не было бітвы больш жорсткай, чым Вялікая Айчынная вайна. Не было подзвігу больш значнага, чым подзвіг савецкага салдата, які абараніў Радзіму ад ворага, выратаваў свет ад нацызму.

Беларускі народ, як ніхто іншы, ведае цану міру і вышэй за ўсё ставіць гонар і свабоду сваёй Айчыны. Мы захоўваем у сэрцах не толькі мужнасць, гераізм, адвагу воінаў і працаўнікоў тылу, але і горыч страт ваеннага ліхалецця. Мільёны беларусаў назаўсёды засталіся на палях бязлітасных баёў, набліжаючы шчаслівы дзень усенароднага трыумфу і славы — дзень Вялікай Перамогі.

Дарагія ветэраны! Мы ў неаплатным даўгу перад вамі. Нізкі паклон і ўдзячнасць усім, хто выпакутаваў і заслужыў Перамогу. Разграміўшы фашызм, вы далі нам магчымасць самім выбіраць свой шлях развіцця і будаваць дастойную будучыню Беларусі.

Сёння нашчадкі пакалення пераможцаў узялі на сябе адказнасць за дабрабыт і бяспеку краіны. Мы захаваем згуртаванасць і сілу духу, каб і надалей разам умацоўваць наш агульны дом.

Шчыра зычу міру, дабра і шчасця вам, паважаныя суайчыннікі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Некляев: вызовите в свидетели президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика