Міхаіл Мяснiковiч заклаў капсулу ў фундамент завода па вытворчасцi NPK-угнаенняў у Салiгорску
Прэм'ер-мiнiстр Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч заклаў учора капсулу ў фундамент будаўнiцтва завода па вытворчасцi комплексных NPK-угнаенняў у Салiгорску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Выступаючы на цырымонii закладкi капсулы, Мiхаiл Мяснiковiч адзначыў, што гэта будзе iнавацыйнае прадпрыемства пятага тэхналагiчнага ўкладу. Рэалiзацыя праекта дасць магчымасць выпускаць новую, запатрабаваную на сусветных рынках i канкурэнтаздольную прадукцыю. "Гэта прынцыпова новае рашэнне ў галiне вытворчасцi хiмiчных угнаенняў", – сказаў Мiхаiл Мяснiковiч.
Таксама прэм'ер-мiнiстр азнаёмiўся з работай ААТ "Беларуськалiй" у мiнулай пяцiгодцы i ў бягучым годзе, яму таксама было даложана аб перспектывах развiцця ААТ на 2011-2015 гады i да 2020 года.
Мiхаiл Мяснiковiч азнаёмiўся з доследна-прамысловай устаноўкай па вытворчасцi грануляваных калiйных угнаенняў з палепшанымi фiзiка-механiчнымi i аграхiмiчнымi ўласцiвасцямi. Акрамя таго, у ходзе рабочай паездкi прэм'ер-мiнiстра ў Салiгорск, было разгледжана пытанне аб рэалiзацыi iнвестыцыйнага праекта па будаўнiцтве хiмiчнага камбiната па глыбокай комплекснай перапрацоўцы хлоразмяшчальнай мiнеральнай сыравiны.
Каменцiруючы журналiстам вынiкi рабочай паездкi ў Салiгорск, Мiхаiл Мяснiковiч сказаў: "Мы сёння фактычна далi старт двум iнавацыйным праектам. Гэта праекты, якiя прынцыпова па-новаму будуць фармiраваць выгляд Салiгорскага раёна". Размова iдзе аб вытворчасцi комплексных NPK-угнаенняў, а таксама аб глыбокай комплекснай перапрацоўцы хлоразмяшчальнай мiнеральнай сыравiны.
Плануецца, што новы завод па вытворчасцi NPK-угнаенняў магутнасцю 240 тыс.т будзе пабудаваны да снежня 2012 года. У планах ААТ "Беларуськалiй" – будаўнiцтва яшчэ двух такiх заводаў.