Беларусь не запросяць на другі саміт Усходняга партнёрства?
29.04.2011 17:45
—
Новости Политики
Беларусь не запросяць на другі саміт Усходняга партнёрства?
Як стала вядома, саміт адбудзецца ў Варшаве ў канцы верасня. Але сярод удзельнікаў наша краіна не згадваецца.
Саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў Варшаве 29-30 верасня. Пра гэта заявіў намеснік старшыні польскага Міністэрства замежных спраў, перадае агенцтва PAP.
Агенцтва, аднак, не называе Беларусь у якасці запрошанай, перадаючы, што ў саміце возьмуць удзел старшыні краін і ўрадаў 27 краін Еўрасаюза, а таксама краін Усходняга партнёрства: Украіны, Малдовы, Грузіі, Азербайджана і Арменіі.
На першым, устаноўчым саміце Усходняга партнёрства ў Празе ў траўні 2009 года Беларусь прадстаўляў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.
3 траўня ў Бруселі будуць падпісаныя дакументы аб стварэнні Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства, якая стартуе без Беларусі. Тым часам з усёй ініцыятывы УП Беларусь не выключалі.