Аляксандр Лукашэнка 21 красавiка звернецца з Пасланнем да беларускага народа i Нацыянальнага сходу

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 21 красавiка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа i Нацыянальнага сходу. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара.

Выступленне кiраўнiка дзяржавы будзе транслiравацца ў прамым эфiры па Першым канале Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii, тэлеканалах АНТ i СТБ, а таксама па Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Пачатак трансляцыi ў 12.00. Стэнаграма Паслання Прэзiдэнта будзе пазней апублiкавана ў газеце "Советская Белоруссия" i на партале кiраўнiка дзяржавы па адрасе: www.president.gov.by.

←Правовая база Таможенного Союза формируется

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика