Каманда Прэзідэнта Беларусі трэці раз выйграла рэспубліканскія аматарскія спаборніцтвы па хакеі

Источник материала:  

Каманда Прэзідэнта Беларусі стала пераможцай Чацвёртых рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе БЕЛТА.

10 красавіка на катку ХК "Юнацтва-Мінск" у сталічным парку Горкага ў другім матчы фінальнай серыі каманда Прэзідэнта ўзяла верх над дружынай Мінскай вобласці — 13:5 (3:2, 5:0, 5:3).

У першым фінальным паядынку, які адбыўся 9 красавіка ў Салігорску, таксама выйграла каманда Прэзідэнта — 8:3. Такім чынам, вынік фінальнай серыі, якая праводзілася да дзвюх перамог, — 2:0 на карысць каманды Прэзідэнта. Бронзавым прызёрам турніру стала каманда Брэсцкай вобласці, якая 9 красавіка ў матчы за 3-е месца перамагла дружыну Гомельскай вобласці — 5:2. Брэсцкія хакеісты ўпершыню за чатыры гады правядзення рэспубліканскіх аматарскіх спаборніцтваў узышлі на п'едэстал. Каманда Прэзідэнта Беларусі трэці раз выйграла рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі сярод аматарскіх каманд.

←В ПАСЕ пройдут открытые слушания о политзаключенных в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика