Рэспублiканскi суботнiк пройдзе ў Беларусi 16 красавiка
Такое рашэнне прынята пастановай Савета Мiнiстраў № 423, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Рэкамендавана правесцi рэспублiканскi суботнiк на добраахвотнай аснове. Людзi будуць працаваць на рабочых месцах або добраўпарадкоўваць i прыводзiць у належны стан тэрыторыi населеных пунктаў, мемарыяльныя комплексы, мясцiны баявой i воiнскай славы, пахаваннi воiнаў i партызанаў Вялiкай Айчыннай вайны.
Суботнiк арганiзуецца ў мэтах паляпшэння ўмоў аздараўлення i лячэння дзяцей, якiя пражываюць або навучаюцца ва ўстановах адукацыi на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання, i iнвалiдаў у вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ў мэтах павышэння духоўна-патрыятычнага выхавання моладзi.
Створана рабочая група для падрыхтоўкi i правядзення 16 красавiка рэспублiканскага суботнiка. Яе ўзначальвае намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Анатоль Тозiк.