Беларускі бок лічыць рашэнне Дзярждэпартамента ЗША аб увядзенні санкцый адносна "Беларуснафты" неправамерным
31.03.2011
—
Новости Политики
Аб гэтым заявіў БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
"Беларускі бок лічыць гэта рашэнне Дзярждэпартамента ЗША неправамерным. Аднабаковыя санкцыйныя дзеянні з'яўляюцца контрпрадуктыўнымі і наносяць урон развіццю двухбаковых адносін", — сказаў Андрэй Савіных. Дзярждэпартамент ЗША 29 сакавіка паведаміў аб увядзенні санкцый адносна ВА "Беларуснафта" па прычыне кантракта беларускага прадпрыемства з іранскай кампаніяй NaftІran Іntertrade Company па распрацоўцы нафтавага радовішча Джафеір.