Члены Інфармсавета СНД выказалі заклапочанасць прымяненнем санкцый да беларускіх журналістаў
22.03.2011
—
Новости Политики
На XІІІ пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў СНД, якое праходзіць у Душанбэ, разгледжана пытанне аб візавых санкцыях Еўрасаюза да беларускіх журналістаў. Члены Інфармсавета СНД выказалі заклапочанасць прымяненнем санкцый да беларускіх журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прынята рашэнне ўзняць пытанне аб санкцыях на вясенняй канферэнцыі Еўрапейскага альянсу інфармацыйных агенцтваў і данесці пазіцыі Інфармсавета СНД, якія асуджаюць прымяненне такіх мер да журналістаў.
У Еўрапейскі альянс інфармацыйных агенцтваў уваходзяць АзерТАдж, ІТАР-ТАСС.
Вясенняя канферэнцыя Еўрапейскага альянсу інфармацыйных агенцтваў будзе праходзіць 18—21 мая ў Берліне.