Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта з днём нараджэння
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з днём нараджэння. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Многія гады Вы нястомна служыце на ніве сцвярджэння хрысціянскіх каштоўнасцяў і духоўнасці. Пры Вашым асабістым удзеле ідзе аднаўленне старадаўніх святынь Беларусі, якія складаюць неад'емную частку гісторыі і культуры нашага народа. Менавіта дзякуючы Вашай плённай дзейнасці Беларуская праваслаўная царква па праве разглядаецца сёння як актыўны партнёр дзяржавы ў вырашэнні вострых пытанняў сучаснасці", — гаворыцца ў віншаванні.
"Ваш аўтарытэт у грамадстве надзвычай высокі. Вы акружаны любоўю і пашанай не толькі вернікаў, але і ўсіх беларускіх грамадзян, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Няхай і ў далейшым Ваш шчыры клопат і малітоўны ўдзел будуць нам апорай у жыццёвых намаганнях і пачынаннях".
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Мітрапаліту Філарэту моцнага здароўя, даўгалецця, дапамогі Божай у служэнні Царкве і народу Беларусі.