Беларусь бачыць вялікую перспектыву ў АЭП
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "вельмі важна пагаварыць на тэму Адзінай эканамічнай прасторы і яе перспектыў, таму што як вы, так і мы ў Беларусі асабліва ўскладаем і ўскладалі вялікую надзею і бачылі вялікую перспектыву ў гэтым буйным саюзе".
"Усё, што неабходна, мы гатовы зрабіць, — адзначыў Прэзідэнт. — Мы ў Мінску заўсёды сур'ёзна ставімся да такіх мерапрыемстваў. У нас усё гатова для таго, каб пачаць працаваць, і аператыўна працаваць".
Што датычыцца двухбаковых адносін Беларусі і Расіі, то, як адзначыў Прэзідэнт, па эканамічных пытаннях праблем не ўзнікала ні ў канцы мінулага года, ні ў гэтым годзе. Ён нагадаў, што яшчэ ў сярэдзіне мінулага года была дасягнута дамоўленасць урэгуляваць усе пытанні, каб пачаць новы год без якіх-небудзь праблем. "Так быццам бы мы і зрабілі, — сказаў беларускі лідар. — Ёсць, вядома, праблемы і ў расійскай эканоміцы, і ў нашай, і мы бачым, што ў свеце адбываецца, мы не свабодныя ад гэтага, і ў асноўным гэта праблемы, якія прыўносяцца і ў расійскую, і ў беларускую эканоміку збоку". Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што мае намер расказваць аб сітуацыі, што складваецца ў Беларусі, праблемах, якія з'яўляюцца, а таксама абмеркаваць шэраг іншых пытанняў.
Узровень абароненасці на беларускай АЭС будзе значна вышэйшы, чым у Японіі. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін.
"Тыя праекты (па будаўніцтве беларускай АЭС. — <І>Заўвага БЕЛТА ), якія мы з вамі абмяркоўваем і збіраемся рэалізоўваць, яны, вядома, праекты самага апошняга пакалення, і ўзровень абароненасці намнога вышэйшы, нягледзячы нават на тое, што Беларусь не знаходзіцца ў такой сейсмічнай зоне, як Японія", — заявіў Уладзімір Пуцін.
Паводле яго слоў, у Японіі дзейнічаюць амерыканскія рэактары 40-гадовай даўнасці. "Мы гаворым аб зусім новых тэхналогіях і сёння з вамі падрабязна будзем гэта абмяркоўваць", — дадаў расійскі прэм'ер.
Беларуска-расiйскi таваразварот у 2010 годзе склаў амаль $27,9 млрд i ў параўнаннi з 2009 годам павялiчыўся на 18,9 працэнта. На долю Расii ў 2010 годзе прыпадала 46,4 працэнта агульнага аб'ёму знешняга гандлю Беларусi. У знешнегандлёвым абароце Расii па вынiках мiнулага года Беларусь заняла шостае месца.
Аснову беларускага экспарту ў Расiю складаюць пастаўкi малака i малочных прадуктаў, мяса i мясапрадуктаў, грузавых аўтамабiляў, трактароў i седлавых цягачоў, мэблi, тэхнiкi для ўборкi сельгаскультур, шын, халадзiльнiкаў i маразiльнiкаў i iнш.
Вядучымi пакупнiкамi беларускай прадукцыi ў Расii па вынiках 2010 года з'яўлялiся Масква i Маскоўская вобласць, Санкт-Пецярбург, Смаленская, Бранская, Кемераўская i Нiжагародская вобласцi, Рэспублiка Татарстан, Краснадарскi край i Свярдлоўская вобласць.