Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Расіяй аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве беларускай АЭС
15.03.2011
—
Новости Политики
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі Беларусі атамнай электрастанцыі з улікам змяненняў прынцыповага характару, унесеных у выніку правядзення перагавораў з расійскім бокам. Указ аб гэтым Прэзідэнт Беларусі падпісаў 14 сакавіка.
На падпісанне пагаднення з беларускага боку ўпаўнаважаны міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц. Пагадненне будзе часова прымяняцца з даты падпісання да яго ўступлення ў сілу.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.