Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўны Закон адлюстроўвае волю і імкненне беларускага народа да сапраўднага суверэнітэту, сацыяльнай справядлівасці і прагрэсу. Яго прыняцце адкрыла новую старонку ў нашай гісторыі, надало магутны імпульс усталяванню каштоўнасцяў народаўладдзя, стала годным завяршэннем прававога афармлення дзяржаўнасці Беларусі.
Канстытуцыя замацавала дэмакратычныя прынцыпы грамадскага развіцця — гарантыі правоў і свабод чалавека, забеспячэнне законнасці і правапарадку, умацаванне грамадзянскай згоды і стабільнасці.
І сёння Асноўны Закон дазваляе нам упэўнена рухацца наперад па шляху стварэння моцнай дзяржавы з высокаразвітай сучаснай эканомікай, эфектыўнай сістэмай сацыяльнай абароны, самабытнай нацыянальнай культурай, аўтарытэтнай міжнароднай палітыкай.
Перакананы, што далейшае ўмацаванне канстытуцыйных асноў стане надзейным залогам правядзення ў Рэспубліцы Беларусь паслядоўных грамадскіх пераўтварэнняў, закліканых раскрыць творчы патэнцыял, прадпрымальнасць і ініцыятыву грамадзян.
Прыміце ў гэты святочны дзень шчырыя пажаданні здароўя, шчасця, дабра, дабрабыту і поспехаў у працы ў імя роднай Беларусі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.