Нацбанк: Адступленняў ад аб'яўленай курсавой палітыкі ў Беларусі не будзе

Источник материала:  

Аб гэтым паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Нацыянальнага банка Анатоль Драздоў.

"Палітыка курсаўтварэння ў Беларусі, аб'яўленая Нацыянальным банкам раней, у тым ліку і ў частцы калідора ваганняў курсу беларускага рубля да кошту кошыка замежных валют, застаецца нязменнай. Адступленняў ад аб'яўленай курсавой палітыкі няма і быць не можа", — сказаў Анатоль Драздоў. Курсавая палітыка Нацбанка ў 2011 годзе накіравана на забеспячэнне ўстойлівасці беларускага рубля. У адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2011 год, зацверджанымі ўказам Прэзідэнта ад 19 лістапада 2010 года № 597, захоўваецца рэжым прывязкі абменнага курсу беларускага рубля да кошту кошыка замежных валют. У 2011 годзе межы калідора ваганняў кошту кошыка замежных валют, які ўключае ў сябе расійскі рубель, долар ЗША і еўра з роўнымі долямі, звужаны да +/-8 працэнтаў адносна кошту кошыка, які склаўся да пачатку 2011 года (Br1054,68). Гэта значыць, што дыяпазон дапушчальных ваганняў курсу беларускага рубля да кошыка валют складзе ад Br970,03 да Br1138,73. Пры гэтым для забеспячэння стабільнага курсу нацыянальнай валюты ў межах гэтага калідора Нацыянальным банкам будуць задзейнічаны ўсе неабходныя меры ў галіне грашова-крэдытнай палітыкі.

Старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч запэўнівае, што курс нацыянальнай валюты да кошыка замежных валют у гэтым годзе будзе знаходзіцца ў запланаваных межах аб'яўленага калідора. У далейшым Нацбанк плануе звужэнне калідора ваганняў курсу нацвалюты. Курс беларускага рубля адносна кошыка замежных валют з пачатку года знізіўся на 4,75 працэнта і з 10 сакавіка 2011 года ўстаноўлены на ўзроўні Br1104,77.

←Докладчик ПАСЕ по Беларуси осудила продолжающиеся репрессии в стране

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика