Аляксандр Радзькоў падзякаваў актывiстам БРСМ за падтрымку Аляксандра Лукашэнкi на прэзiдэнцкiх выбарах

Источник материала:  

Першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Аляксандр Радзькоў падзякаваў актывiстам БРСМ за падтрымку кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкi ў час прэзiдэнцкiх выбараў 2010 года на сустрэчы з актывам гэтай арганiзацыi, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як кiраўнiк выбарчага штаба Аляксандра Лукашэнкi хачу падзякаваць актывiстам БРСМ за работу ў час выбараў. Яны былi вельмi актыўныя, удзельнiчалi ў пiкетах, працавалi з душой, адкрыта", — сказаў Аляксандр Радзькоў. Ён падкрэслiў, што маладыя людзi падтрымалi праграму Прэзiдэнта i яго кандыдатуру, таму што ведаюць аб вынiках яго дзейнасцi на пасадзе кiраўнiка дзяржавы, бачаць, як паспяхова развiваецца краiна, якiя магчымасцi адкрываюцца для моладзi: знайсцi работу, зарабляць, забяспечваць сям'ю, атрымаць кватэру, займацца бiзнэсам або дзяржаўнай дзейнасцю.

На думку першага намеснiка кiраўнiка Адмiнiстрацыi, моладзь БРСМ лiтаральна "стаяла гарой за Прэзiдэнта". Паводле яго слоў, часам iм даводзiлася "процiстаяць нападкам i правакацыям" прыхiльнiкаў iншых кандыдатаў, але ўсё ж актывiсты БРСМ змаглi "даказаць перавагi праграмы Аляксандра Лукашэнкi, абапiраючыся на рэальныя вынiкi яго дзейнасцi".

Аляксандр Радзькоў перакананы, што вопыт работы ў час прэзiдэнцкiх выбараў спатрэбiцца хлопцам i дзяўчатам з БРСМ у будучым, паколькi не за гарамi выбарчая кампанiя па выбарах у парламент. "Гэта загартоўка, гэта ваша грамадзянская пазiцыя, гэта вопыт, якi спатрэбiцца", — сказаў ён, дадаўшы, што вопыт работы структур БРСМ на выбарах 2010 года варта прааналiзаваць i ўлiчыць памылкi i поспехi пры рабоце на парламенцкiх выбарах 2012 года.

←ООН извиняется перед Беларусью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика