У Мінску з'явіцца швейцарскае пасольства?

Источник материала:  
03.03.2011 11:15 — Новости Политики
У Мінску з'явіцца швейцарскае пасольства? Леанід Лахманенка, Звязда Прынамсі, кіраўнік аддзялення пасольства Швейцарскай Канфедэрацыі ў нашай краіне П'ер Хельг у размове з групай беларускіх журналістаў выказаўся даволі адназначна на гэты конт. А нагодай для сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ стаў прагляд швейцарскага кінафільма "Адна жанчына і пяць сланоў" у будынку Беларускага таварыства дружбы. Сапраўды, прычын для трансфармацыі аддзялення ў пасольства шмат. Швейцарыя адной з першых краін прызнала незалежнасць Беларусі і наладзіла з ёй дыпламатычныя адносіны. З часам у Мінску адкрылася дыпламатычнае прадстаўніцтва ў рангу аддзялення пасольства. І ўжо аб'ектыўна наспела неабходнасць павысіць яго статус — ператварыць у паўнацэннае пасольства. Над абгрунтаваннем гэтай прапановы, па словах П'ера Хельга, працуюць супрацоўнікі цяперашняга дыпламатычнага прадстаўніцтва ў беларускай сталіцы. Зразумела, апошняе слова будзе за МЗС і ўрадам Швейцарыі. Але ёсць немалыя шанцы для станоўчага вырашэння пытання. Беларусь, адзначыў дыпламат, важная краіна ў Еўропе і яе роля будзе толькі ўзрастаць у справах на кантыненце. У прыватнасці, як транзітнай дзяржавы. Невыпадкова супрацоўніцтва паміж двума краінамі актыўна і дынамічна развіваецца ў розных сферах — эканомікі, культуры, навукі. Летась узаемны гандлёвы таваразварот склаў больш за 400 мільёнаў дол. ЗША. Паступова растуць швейцарскія інвестыцыі ў эканоміку краіны. Неўзабаве швейцарскія камфартабельныя электрацягнікі пачнуць курсіраваць на Беларускай чыгунцы. Як паведаміў П'ер Хельг, у гэтыя дні ў Швейцарыі знаходзіцца вялікая група кіраўнікоў ВНУ Беларусі — каля 40 чалавек. Яны знаёмяцца з сістэмай вышэйшай адукацыі краіны, завязваюць карысныя сувязі, намячаюць планы па абмене досведам выкладчыцкай дзейнасці, абмяркоўваюць праекты праграм для верагодных навуковых і студэнцкіх абменаў. Напрыклад, такія перамовы адбыліся ўжо ва ўніверсітэце Цюрыха. Але асабліва плённа сувязі развіваюцца ў сферы культуры. —Увогуле ў двухбаковых адносінах краін традыцыйна важнае месца займае культурны складнік, — гаворыць П'ер Хельг. На яго думку, беларускае пасольства ў Швейцарыі шмат робіць для папулярызацыі культуры, праводзіць цікавыя і разнастайныя мерапрыемствы. У пэўным сэнсе гэта работа з'яўляецца прыкладам для швейцарскіх дыпламатаў у Мінску. У сваю чаргу ў МЗС нашай краіны вітаюць намер швейцарскіх дыпламатаў адкрыць паўнацэннае пасольства ў беларускай сталіцы. Таксама і ў Палаце Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь лічаць, што адкрыццё швейцарскага пасольства стала б карысным і канструктыўным крокам для больш плённага развіцця супрацоўніцтва. Дарэчы, такой думкі прытрымліваецца старшыня пастаяннай Камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Аляксандр Юшкевіч.
←Лукашенко посетит сегодня ЗАО "Атлант"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика