Інтэграцыя ў Саюзнай дзяржаве павінна быць напоўнена канкрэтнымі эканамічнымі праектамі

Источник материала:  
Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзіным, перадае БЕЛТА. "Наперадзе вельмі важныя мерапрыемствы: 15 сакавіка ў Мінску адбудзецца чарговае пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы", — сказаў Міхаіл Мясніковіч. "Мы надаём вельмі важнае значэнне гэтаму мерапрыемству, і мне было прыемна, што актыўна рыхтуецца да яго і расійскі бок". Ён таксама паведаміў, што акрамя планавага парадку дня ёсць яшчэ пакет дакументаў, падпісанне якіх прымеркавана да пасяджэння Саюзнага Саўміна. Гэта міжурадавыя пагадненні, якія датычацца будаўніцтва АЭС, дакументы, звязаныя з выкарыстаннем космасу ў мірным мэтах, а таксама дакументы па даследаваннях у Антарктыдзе. Запланавана падпісанне і шэрагу пагадненняў на ўзроўні міністэрстваў і ведамстваў. "Трэба будзе абмеркаваць многія пытанні. Але, галоўнае, — напоўніць супрацоўніцтва канкрэтнымі эканамічнымі праектамі. Не проста чарговы раз запэўніць, што саюзныя адносіны — гэта важна і патрэбна. Гэта павінна быць эканоміка. Будзе працаваць эканоміка — будзе і ў астатніх сферах усё нармальна", — лічыць Міхаіл Мясніковіч.
←Строить надо. Строить будем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика