Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў афіцыйныя геральдычныя сімвалы адміністрацыйна- тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці
03.03.2011
—
Новости Политики
Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 28 лютага. Дакументам уводзяцца афіцыйныя геральдычныя сімвалы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці — гербы і сцягі Віцебскага раёна, гарадскіх пасёлкаў Бягомль Докшыцкага раёна, Балбасава Аршанскага раёна, Лынтупы Пастаўскага раёна, Арэхаўск Аршанскага раёна; сцягоў горада Верхнядзвінска і Верхнядзвінскага раёна, горада Гарадка і Гарадоцкага раёна, горада Докшыцы і Докшыцкага раёна, горада Талачына і Талачынскага раёна, гарадскога пасёлка Ушачы і Ушацкага раёна, горада Дуброўна. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.