У Беларусі пашыраюцца магчымасці па выкарыстанні спонсарскай дапамогі ў сферы культуры

Источник материала:  
Адпаведны ўказ № 77, накіраваны на пашырэнне магчымасцяў прадастаўлення і выкарыстання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў сферы культуры, 28 лютага падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Гэтым нарматыўным прававым актам пашыраны пералік мэт дзейнасці ў сферы культуры і мастацтва, для рэалізацыі якіх можа быць прадастаўлена такая дапамога. Цяпер спонсарскія сродкі можна будзе накіроўваць на развіццё выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, манументальнага, музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, эстраднага, цыркавога і іншых відаў мастацтва (уключаючы стварэнне новых твораў, падрыхтоўку канцэртных праграм, пастаноўку спектакляў, правядзенне выставак). Ва ўказе таксама замацавана магчымасць прадастаўлення спонсарскай дапамогі на правядзенне алімпіяд, конкурсаў, фестываляў, аглядаў, спаборніцтваў, іншых мерапрыемстваў, якія арганізуюцца па рашэнні не толькі кіраўніка дзяржавы, урада, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, але і ўсіх рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. Гэты ўказ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
←ОДКБ не может плестись в хвосте событий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика