Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам адкрытага чэмпіянату Беларусі па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам этапа Кубка свету "Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларускія балельшчыкі маюць унікальную магчымасць сустрэцца са знакамітымі спартсменамі сваёй краіны і прызнанымі майстрамі самба з-за мяжы. А нашы госці могуць бліжэй азнаёміцца з Беларуссю", — гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што правядзенне прэстыжнага і відовішчнага чэмпіянату не толькі садзейнічае развіццю гэтага віду адзінаборстваў, але і прыцягвае ўсё больш людзей да заняткаў фізічнай культурай.

←По делу о массовых беспорядках вынесен первый приговор

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика