Віншаванне прэзідэнта
17.02.2011
—
Новости Политики
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далю Грыбаўскайтэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы.
"Упэўнены, што шматвяковыя традыцыі добрасуседства Беларусі і Літвы і ў далейшым будуць з'яўляцца трывалым фундаментам для ўмацавання плённых двухбаковых сувязяў у палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах дзеля працвітання нашых краін", — гаворыцца ў віншаванні.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.