Віншаванне Прэзідэнта
15.02.2011
—
Новости Политики
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Сербія Барыса Тадзіча і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём дзяржаўнасці Сербіі.
"Упэўнены, што сяброўскія адносіны і ўсебаковае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія будуць і ў далейшым пашырацца і развівацца ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу на карысць народаў нашых краін", — гаворыцца ў віншаванні.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.