Праблема няхваткі педыятраў у бліжэйшыя гады будзе вырашана
Аб гэтым заявіў падчас оnlіnе-канферэнцыі на сайце БЕЛТА міністр аховы здароўя Васіль Жарко.
Дэфіцыт педыятраў будзе ліквідаваны дзякуючы павелічэнню набору на педыятрычныя факультэты Беларускага і Гродзенскага дзяржаўных медыцынскіх універсітэтаў. Міністр нагадаў, што ва ўстановах аховы здароўя нядаўна ўведзена новая спецыяльнасць — памочнік урача (фельчар). Частку ўрачэбных функцый яны бяруць на сябе, знімаючы тым самым нагрузку з урача.
Васіль Жарко лічыць немэтазгодным даваць камерцыйным медцэнтрам права на выдачу бальнічных. Ён падкрэсліў, што ў дзяржустановах аховы здароўя наладжаны строгі кантроль за выдачай лісткоў непрацаздольнасці. Прычым не ў плане іх абмежавання, а ў плане правільнасці і аб'ектыўнасці іх выдачы. Дарэчы, дадаў міністр, калі недзяржаўным медыцынскім цэнтрам прапанавалі ўзяць на медабслугоўванне пэўную долю насельніцтва ў рамках бюджэтнага фінансавання на аднаго жыхара, то яны адмовіліся — ім гэта нявыгадна.