2011 год у Беларусi аб'яўлены Годам прадпрымальнасцi
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб аб'яўленнi 2011 года Годам прадпрымальнасцi. Адпаведны ўказ кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 3 лютага.
Цяперашнi год з'яўляецца стартам новай пяцiгодкi i павiнен надаць новы iмпульс развiццю краiны. Калi на папярэднiх этапах развiцця сучаснага беларускага грамадства галоўным было адраджэнне i захаванне эканамiчнага патэнцыялу Беларусi, то сёння перад грамадствам стаiць значна больш маштабная задача — зрабiць рашучы рывок ва ўсiх галiнах i сферах дзейнасцi, каб выйсцi на ўзровень перадавых еўрапейскiх краiн.
Асноўнай рухаючай сiлай гэтага рыўка з'яўляюцца прадпрымальнасць, актыўнасць i iнiцыятыва. Цяпер ад прадстаўнiкоў любой прафесii патрабуецца быць не проста выканаўцамi, якiя дзейнiчаюць па шаблону, а сапраўднымi гаспадарамi свайго лёсу, творчымi i энергiчнымi людзьмi.
Аб'яўленне Года прадпрымальнасцi падкрэслiвае важкiя дасягненнi Беларусi ў стварэннi спрыяльных умоў для развiцця дзелавой актыўнасцi i сiмвалiзуе накiраванасць беларускай дзяржавы ў будучыню, нацэленасць на прыярытэтную падтрымку людзей справы.
Год прадпрымальнасцi будзе садзейнiчаць стварэнню новага аблiчча беларускай эканомiкi, разняволенню дзелавой актыўнасцi i iнiцыятывы, фармiраванню атмасферы здаровай канкурэнцыi, спрыяльных умоў для ўкаранення новых тэхналогiй ва ўсiх сферах, павышэнню дабрабыту i якасцi жыцця грамадзян.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.