Меры Беларусі ў адказ на рашэнне ЕС і ЗША будуць адэкватныя

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС адзначыў: "Цяпер нашы эксперты вельмі дасканала аналізуюць і ацэньваюць змест мер, прынятых ЕС і ЗША. На гэтай аснове прадумваюцца магчымыя крокі ў адказ. Яны будуць зроблены з дакладным разуменнем таго, што Беларусь не хоча ісці па шляху негатыўных і канфрантацыйных сцэнарыяў".

Андрэй Савіных падкрэсліў, што Беларусь перш за ўсё выступае за дыялог і супрацоўніцтва. "Аднак знешняя палітыка Беларусі з'яўляецца незалежнай і рэалізуецца ў інтарэсах беларускіх грамадзян на аснове ўніверсальнага прынцыпу ўзаемнасці, — адзначыў прэс-сакратар МЗС. — Менавіта гэта логіка і будзе ляжаць у аснове нашых магчымых мер у адказ.

←До основания. А зачем?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика