СМІ: Украіна супраць санкцый у дачыненні Беларусі
29.01.2011 12:42
—
Новости Политики
СМІ: Украіна супраць санкцый у дачыненні Беларусі
Наша Ніва Украінскі часопіс "Тиждень" піша, што прадстаўнік Украіны пры Еўракамісіі Леанід Кажара выступіў супраць санкцый, падкрэсліўшы неабходнасць больш шырокага ўключэння Беларусі ў працэсы еўраінтэграцыі ў рамках праграм Усходняга партнёрства."Еўропе трэба ўлічваць думку іншых удзельнікаў Праграмы Усходняга партнёрства", – падкрэсліў Леанід Кажара.
Апошні нумар "Тиждень" выйшаў са здымкам Лукашэнкі на першай паласе і подпісам "Прывітанне з Мінска".