Лёнінг: Вызваленне палітвязняў і новыя выбары — тады не будзе санкцый
«Гэта не нейкія ўмовы, пры выкананні якіх рэжым атрымаў бы
Як паведаміў Лёнінг, Германія выступае не толькі за вяртанне ранейшых санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, але і за пашырэнне кола асобаў, якім будзе забаронены ўезд у Еўропу з прычыны іх дачынення да рэпрэсій.
У той жа час, падкрэсліў прадстаўнік урада Германіі, Еўрасаюз будзе працаваць над тым, каб беларускія грамадзяне не неслі страт ад дзеянняў улад. У прыватнасці, растлумачыў ён, гаворка ідзе аб магчымым спрашчэнні працэдуры выдачы віз беларусам і прадастаўленні адлічаным за ўдзел у дэманстрацыі з ВНУ студэнтам магчымасці прадоўжыць вучобу ў Еўропе.
Маркус Лёнінг падчас свайго візіту ў Мінск 14–15 студзеня сустрэўся з прадстаўнікамі МЗС, грамадзянскай супольнасці і сем’ямі затрыманых апазіцыянераў.
«Я атрымаў уяўленне аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Тое, што пачуў, перасягае мае самыя страшныя ўяўленні. Усё гэта нагадвае самыя змрочныя савецкія часы, калі ўрываліся па начах, забіралі людзей прама з пасцелі, а сваякі потым не маглі высветліць, што адбываецца з іх блізкімі», — сказаў упаўнаважаны па правах чалавека ўрада ФРГ. Як лічыць Лёнінг, неабходнасць увядзення санкцый адпала б у тым выпадку, калі б былі вызвалены ўсе затрыманыя і паўторна праведзены новыя, сумленныя і адкрытыя, выбары.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН