Лукашэнка даручыў Бакіеву вытворчасць зброі?
14.01.2011 09:25
—
Новости Политики
Паводле інфармацыі кіргізскага выдання «Асман Прэс», беглы прэзідэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, які летась атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, дачакаўся ад Аляксандра Лукашэнкі яшчэ аднаго падарунка — працы.
Па звестках журналістаў, Лукашэнка прызначыў Бакіева дырэктарам аднаго з заводаў
Аднак іншае агенцтва — «Азаттык» — абвяргае гэтую інфармацыю. Па звестках «Азаттык», Бакіеў зараз разам са сваёй сям’ёй пражывае ў Мінску і нічым не займаецца.
Неўзабаве пасля з’яўлення ў Беларусі, у траўні 2010 года, Курманбек Бакіеў наладзіў у Мінску прэсавую канферэнцыю, на якой заявіў, што зоймецца бізнэсам. Меркавалася, што ён адкрые завод па выпуску цацак.
Падзяліцца навіной:
svaboda.org/
svaboda.org/