Сяргей Вазняк «адаптаваўся» да ўмоваў СІЗА
14.01.2011 13:45
—
Новости Политики
13 студзеня адвакат Ларыса Атаманчук удзельнічала ў следчых дзеяннях з удзелам свайго падабароннага — даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Сяргея Вазняка.
«Выглядае добра, адчувае сябе добра. Умовы цяжкія, але адаптаваўся да ўмоваў СІЗА і ўспрымае знаходжанне там як службу ў войску», — расказала Ларыса Атаманчук.
Сяргей Вазняк затрыманы раніцай 20 снежня, змешчаны ў СІЗА КДБ, яму выстаўленае абвінавачанне ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. З моманту затрымання да гэтага часу знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Як сказала Ларыса Атаманчук, у Сяргея Вазняка знаходжанне ў СІЗА КДБ асацыюецца з месцам навучання — Свярдлоўскім
Падабаронны здаровы, у леках не мае патрэбы. Ва ўсялякім выпадку, перадачы да Сяргея Вазняка даходзяць.
Падзяліцца навіной:
Хартыя'97
Хартыя'97