«Героі» скандальнай публікацыі «СБ»: Гэта хлусня
Фота А.Пілецкі. |
У артыкуле з рамантычнай назвай «За кулисами одного заговора», які ў імгненне стаў мегахітом беларускага сегменту інтэрнэту, згадваюцца практычна ўсе супернікі Лукашэнкі на прайшоўшых прэзідэнцкіх выбарах. Як і чакалася, тон публікацыі мала адрозніваецца ад прапагандысцкіх фільмаў БТ, а абяцанаму «кампрамату» выразна бракуе свежыні.
Публікацыя «СБ», натуральна, прыцягнула ўвагу і яе «герояў» — беларускіх і замежных палітыкаў, аналітыкаў і праваабаронцаў.
Прапануем вашай увазе падборку каментароў, што былі выкліканыя публікацыяй ў «Саўбелцы».
Алесь Бяляцкі : «Такой размовы ў Скайпе не было».
Віталь Сіліцкі: «Гэта помста еўрапейскім палітыкам».
Андрэй Дзмітрыеў: «Я буду падаваць у суд на «СБ».
Кэтрын Фіцпатрык: «Я заплаціла беларускай апазіцыі $ 211 тысяч? Ого! Няблага было б!»
Яраслаў Раманчук: «У мяне не было такіх грошай».
Сяргей Гайдукевіч: «Тое, што напісана ў „СБ“ — дробязь, я ведаю ў дзясяткі разоў больш».
АП