«СБ»: «Аўтар кампрамату — Павел Якубовіч»
14.01.2011 16:45
—
Новости Политики
Стала вядомым імя аўтара артыкула пра «кампрамат на апазіцыю», апублікаванага ў сённяшнім нумары «Советской Белоруссіі». Ананімным аўтарам аказаўся галоўны рэдактар газеты Павел Якубовіч. Такую інфармацыю паведамілі ў аддзеле лістоў выдання і ўдакладнілі: «Гэты артыкул быў напісаны па даручэнні кіраўніка дзяржавы». Неўказанае аўтарства растлумачылі тым, што яно будзе названа ў апошняй публікацыі цыкла.
Усе пытанні заклікалі адрасаваць у пісьмовым выглядзе на імя Паўла Якубовіча па наступным адрасе: 220013, Мінск, вул. Багдана Хмяльніцкага, 10а.Падзяліцца навіной:
ВН
ВН