Мартынаў пагражае не пускаць Туска ў Беларусь
«Калі такое рашэнне будзе прынятае Польшча павінна быць гатовая да таго, што мы будзем вымушаныя, у нас не будзе іншага выйсця, як толькі ўвесці ўзаемныя санкцыі», — сказаў Мартынаў у Бруселі польскаму інфармацыйнаму агенцтву РАР.
Мартынаў падкрэсліў, што Мінск зацікаўлены ў «працягу супрацоўніцтва» з Польшчай, з якой Беларусь мае «моцныя гістарычныя сувязі».
«Польшча важны партнёр Беларусі. У нас шмат супольных інтарэсаў у шматлікіх сферах: ад дыверсіфікацыі энергіі і транзіту энергіі да барацьбы з нелегальнай кантрабандай і арганізаванай злачыннасцю. У нас таксама шмат супольных эканамічных, звязаных з энергіяй.
Мы зацікаўленыя ў працягу ўзаемадачыненняў з Польшчай і ў гэтых праектах».На думку палітолага Валера Карбалевіча, гэта звычайны торг разлічаны на тое, што абодва бакі змякчаць свае пазіцыі.
— Гэта звычайная тактыка беларускага боку, які звычайна адказвае сілаю на такія сілавыя дзеянні. Вось, напрыклад, адмова ад існавання ў Беларусі офісу АБСЕ гэта адказ на рэзкія заявы заходніх краінаў. Гэта як бы пячатка палітычнага стылю Аляксандра Лукашэнкі.
racyja.com